Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Кардынал Ёахім Майснер прыбыў у Браслаў |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
21.08.2009 23:19 |
21 жніўня 2009 г. у Браслаў прыбыў арцыбіскуп Кёльнскі кардынал Ёахім Майснер. Сардэчнай усмешкай нямецкі іерарх прывітаў біскупа Віцебскага Уладзіслава Бліна, генеральнага настаяцеля Таварыства Боскага Збаўцы кс. Анджэя Урбанскага SDS (Рым) і прысутнае духавенства. Па запрашэнні беларускіх біскупаў кардынал Майснер узначаліць цырымонію каранацыі абраза Маці Божай Браслаўскай, якая адбудзецца ўжо заўтра, 22 жніўня. Кардынал Ёахім Майснер (Joachim Meisner) нарадзіўся 25 снежня 1933 г. у Брэслаў (Вроцлаў) (Германія, сёння — Польшча). Святарскае пасвячэнне атрымаў 22 снежня 1962 г. у Эрфурце (Германія). Фота кс. А. Амяльчэні |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.