Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Браславе распачаліся ўрачыстасці |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
22.08.2009 02:19 |
Святой Імшой а 18 гадзіне распачаліся ўрачыстасці з нагоды каранацыі абраза Маці Божай Валадаркі Азёраў. Напачатку літургіі ардынарый Віцебскай дыяцэзіі біскуп Уладзіслаў Блін прывітаў прысутных іерархаў каталіцкага Касцёла — біскупа Яніса Буліса з Латвіі і Дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антонія Дзям’янку, а таксама пілігрымаў, моладзь, якая падчас літургіі атрымала сакрамэнт канфірмацыі, мясцовых жыхароў і гасцей гэтага жывапіснага беларускага мястэчка. «Сёння мы хочам паказаць, што ўсе католікі — Божыя дзеці. І, хоць мы молімся на розных мовах, аднак, з’яўляемся братамі і сётрамі. Мы ўвесь год чакалі гэтай хвіліны, каб Дух Святы сышоў на нас, — адзначыў біскуп Уладзіслаў Блін. — Пра нас памятаюць святары з Канады, ЗША, Італіі, Англіі і Францыі. З сямнадцаці краінаў свету прыехалі да нас на свята. Але галоўнае, што пра нас памятае Святы Айцец Бэнэдыкт XVI». Пасля прывітальных словаў біскупа Віцебскага на лацінскай і беларускай мовах быў зачытаны Дэкрэт Апостальскай Пэнітэнцыярыі аб магчымасці атрымання поўнага адпусту ў дзень урачыстаці. Падчас святой Імшы, якую ўзначаліў біскуп Яніс Буліс, біскупы ўдзялілі сакрамэнт канфірмацыі маладым людзям з Браслава і навакольных парафій. Сакрамэнт духоўнай сталасці атрымалі больш за 100 вернікаў. Падчас гаміліі латышскі іерарх казаў аб праблемах сучаснага свету, якія з’яўляюцца вялікай перашкодай для маладых людзей жыць згодна з хрысціянскімі каштоўнасцямі. Таму, як адзначыў кардынал, трэба памятаць, што толькі з Хрыстом мы можам перамагчы іх, можам змяніць свет і зрабіць яго лепшым. «Ад нас усіх, асабліва ад моладзі, Бог чакае адвагі ў абароне веры, праўды і хрысціянскіх каштоўнасцяў, каб у паўсядзённым жыцці заставацца сведкамі веры. Гэтага чакае ад вас Бог і Яго Маці. Будзьце моцнымі ў веры!», — заклікаў біскуп Буліс. Пасля літургіі распачалося начное чуванне пад дэвізам «Сустрэча культур каля Маці Божай». Святлана Бурлевіч ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() Фота кс. А. Амяльчэні |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.