Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Захаваць дыялог паміж рэлігіямі і культурамі. Кіраўнік францішканаў звярнуўся да Пантыфіка
Дзяржава Ватыкан
26.10.2011 15:18

З нагоды міжрэлігійнай сустрэчы ў Асізі Генеральны настаяцель Ордэна Братоў Меншых а. Хасэ Радрыгес Сарбалло скіраваў да Бэнэдыкта ХVI прывітальны ліст, у якім падкрэслівае цесную сувязь паміж тэмай сустрэчы — «Пілігрымы праўды, пілігрымы міру» — і постаццю св. Францішка Асізскага.

Настаяцель ордэна францішканаў дзякуе Пантыфіку за тое, што малітва за мір пройдзе ў Асізі, у горадзе св. Францішка, які быў вестуном міру і прымірэння.

«З яго бяруць сёння прыклад тыя, хто імкнецца захаваць ідэалы міру, павагі да навакольнага асяроддзя, весці дыялог паміж людзьмі, рэлігіямі і культурамі», — прыводзіць словы законніка Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё.

Айцец Сарбалло запэўніў Святога Айца ў пастаяннай малітве францішканскай супольнасці ў інтэнцыі міру і прымірэння, «каб любоў перамагла нянавісць, мір — насілле, тыя, хто сумняваецца — паверылі, каб там, дзе існуюць памылкі, запанавала праўда, а прабачэнне перамагло злачынства».

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.