Святы Айцец пра сустрэчу ў Асізі: мы не падзелены |
28.10.2011 10:27 |
«Сённяшняя падзея паказала, наколькі важным з’яўляецца духоўнае вымярэнне ў будаванні міру», — адзначыў Святы Айцец напрыканцы дня разважання, дыялога і малітвы за мір і справядлівасць у свеце, што адбыўся 27 кастрычніка 2011 г. у Асізі. «Падчас гэтай сустрэчы мы перажылі моманты братэрскага дыялога, паглыбілі наша сяброўства, разам маліліся і разважалі ў цішыні», — прыводзіць словы Пантыфіка Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё. Папа дадаў, што, «абнавіўшы сумеснае імкненне да міру, удзельнікі форуму адчуваюць, як глыбока ўключыліся разам з іншымі мужчынамі і жанчынамі у супольнае чалавечае падарожжа». «Мы не падзелены; мы працягнем сустракацца і яднацца ў гэтым падарожжы праз дыялог, штодзённае будаванне спакою і нашу дзейнасць на карысць лепшага свету, свету, у якім кожны мужчына і жанчына будуць жыць у згодзе з іх легітымнымі імкненнямі», — адзначыў Святы Айцец і развітаўся з прысутнымі словамі св. Францішка «Няхай Пан дасць вам спакой». |