Рэдактар «L’Osservatore Romano» пра асаблівасці сустрэчы ў Асізі |
Дзяржава Ватыкан |
28.10.2011 12:53 |
«Зноў выкрываючы непраўдзівасць неабгрунтаваных стэрэатыпаў, Пантыфік ідзе наперад і ў чарговы раз прапануе справу спакою, які будуецца ў пошуках адзінага Бога. Такім чынам, Бэнэдыкт XVI хацеў, каб у Асізі былі таксама няверуючыя інтэлектуалы, якія адбіраюць аргументы ў „ваяўнічых атэістаў“, а таксама патрабаюць ад вернікаў ачысціць веру і не рабіць амаральных учынкаў, зацямняючы тым самым празрыстасць Бога», — адзначыў журналіст. На думку Джаванні Марыі Віяна, праз тое, што Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прамовіў у Асізі на конт будавання спакою, Пантыфік далучыўся да «выраўноўвання шляху спакою». |