Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рэлігійныя кіраўнікі заклікаюць не рабіць рэлігію прычынай войнаў
27.10.2011 16:46

Падчас міжрэлігійнай сустрэчы ў Асізі з прамовай выступілі прадстаўнікі індуізму, будызму, ісламу і афрыканскіх рэлігій. Большасць з іх заклікалі не выкарыстоўваць рэлігію як нагоду для вайны.

«У рэлігіі няма месца на насілле і тэрарызм», — падкрэсліў старшыня карэйскай школы будызму Я-Сеунг, дадаўшы, што кожнае жыццё трэба цаніць і любіць. «Жыццё кожнага з нас з’яўляецца найпрыгажэйшай кветкай, дзякуючы чаму свет з’яўляецца цудоўным месцам», — адзначыў прадстаўнік будызму.

«Нельга дасягнуць спакою, выкарыстоўваючы насілле», — такое пасланне перадаў удзельнікам сустрэчы ў Асізі прадстаўнік індуізму Ахарыя Шры Шрыватса Гасвані з Індыі.

«Дыялог будзе толькі малым пачынаннем, калі не прымем яго з пакорай, цярплівасцю і прагненнем павагі да іншых. Гэта дазволіць казаць „не“ несправядлівасці», — адзначыў прадстаўнік індуізму.

Ахарыя Шры Шрыватса Гасвані заклікаў супрацьстаўляць насіллю і тэрарызму братэрства дзеля агульнага дабра і спакою.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.