Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Аўдытары Сіноду Біскупаў: «Сужэнства — як дом, будуецца паступова»
Дзяржава Ватыкан
09.10.2014 17:38

У грамадскім кантэксце, для якога характэрна празмерная эратызацыя і аддзяленне сексу ад кахання, неабходна такое пастырскае служэнне, якое спрыяла б развіццю сужэнскай і сямейнай містыкі. На важную ролю адукацыі, якая б ставіла сексуальнасць на службу каханню, звярнулі ўвагу ўдзельнікі Сіноду Біскупаў.

Кіраўнікі Аўстралійскай каталіцкай рады сям’і і сужэнства, аўдытары Сіноду — сужэнцы Пірола — лічаць, што «ў грамадстве існуе меркаванне, што секс па-за шлюбам лепшы, што ў сужэнстве няма месца для сексуальнасці. Гэта смешна! Колькі няшчасных юнакоў і дзяўчат блукаюць у пошуках сексуальнага досведу па-за шлюбам, але, на жаль, гэта заканчваецца для іх вялікім болем. Менавіта ў сужэнстве можна пазнаць найвялікшую ступень кахання».

Сужэнцы Пірола прызналіся, што яны жанатыя ўжо 55 гадоў і, як і іншыя сямейныя пары, перажылі шмат праблем, але ўсё яшчэ закаханыя адно ў аднаго. «Сужэнства — як дом, будуецца паступова, памалу, кожны дзень. Часам мы робім памылкі, але, дзякуючы добрай волі, ідзем наперад і адчуваем сябе ўсё больш злучанымі», — засведчылі аўдытары Сіноду.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.