Бэнэдыкт XVI сустрэўся з прэм’ер-міністрам Украіны |
Святы Айцец |
19.10.2009 11:45 |
Падчас аўдыенцыі, якая працягвалася 30 хвілін, былі ўзняты таксама тэмы, звязаныя з распаўсюджваннем міру і ўсталяваннем міжнароднага супрацоўніцтва, асабліва ў Еўропе, а таксама адносіны паміж дзяржаўнымі і рэлігійнымі ўладамі. Святы Айцец выказаў надзею, што пытанні, якія яшчэ не былі вырашаны, могуць быць вырашаны сёння. Як паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Интерфакс», перад аўдыенцыяй у размове з прадстаўнікамі ўкраінскай супольнасці ў Рыме Юлія Цімашэнка паведаміла, што збіраецца абмеркаваць з Пантыфікам адносіны паміж Касцёлам і дзяржавай і абмяняцца думкамі наконт мераў, якія прымаюцца ў свеце з мэтай умацавання маральных каштоўнасцей. Паводле матэрыялаў Zenit.org |