| 260 дзеячаў мастацтва прымуць удзел у сустрэчы з Бэнэдыктам XVI |
| Святы Айцец |
| 05.11.2009 18:07 |
|
Па словах старшыні ватыканскага ведамства, у Апостальскую Сталіцу прыбудуць дзеячы культуры і мастацтва, якія належаць да розных веравызнанняў, хоць, безумоўна, большасць з іх будуць складаць католікі. У ліпені гг. Папская рада па культуры выслала 500 запрашэнняў да ўдзелу ў сустрэчы. У верасні было атрымана 100 адказаў, з якіх было 76 станоўчых. Разам з тым да гэтага часу не вядомы прозвішчы ўдзельнікаў сустрэчы. Плануецца, што на мерапрыемства прыбудзе кансультант Папскай рады па культуры і член Папскай Акадэміі выяўленчага мастацтва і музыкі рэжысёр Кшыштаф Зануссі. |


21 лістапада 2009 г. у Сікстынскай капэле ў Апостальскай Сталіцы Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэнецца з дзеячамі культуры і мастацтва. Як паведаміў старшыня Папскай рады па культуры арцыбіскуп Джанфранко Равазі, колькасць удзельнікаў сустрэчы дасягне 260 чалавек.
для друку
Ватыканскае радыё