Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI сустрэнецца з Прэзідэнтам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым
Святы Айцец
26.11.2009 17:25

3 снежня 2009 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэнецца ў Апостальскай Сталіцы з Прэзідэнтам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым. У Маскоўскім Патрыярхаце адзначаюць, што падчас сустрэчы пацвердзіцца супадзенне пазіцый праваслаўных і католікаў па пытаннях грамадскіх адносінаў, хрысціянскай маральнасці і неабходнасці супрацоўніцтва.

Як паведаміў інфармацыйнаму агенцтву «Интерфакс» сакратар Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату па міжхрысціянскіх адносінах протаіерэй Ігар Выжанаў, Апостальская Сталіца неаднаразова адзначала супадзенне пазіцый паміж Ватыканам і Расіяй, у тым ліку на дзяржаўным узроўні, па пытаннях духоўных каранёў Еўропы, хрысціянскай спадчыны, біяэтыкі.

Акрамя гэтага, прадстаўнік Маскоўскага Патрыярхату паведаміў, што аўдыенцыя ў Пантыфіка будзе прадстаўляць сабою сустрэчу двух дзяржаўных дзеячаў. Паколькі ж Дзмітрый Мядзведзеў прадставіць краіну, большасць вернікаў якой належыць да Праваслаўнай Царквы, то падчас сустрэчы будуць абмяркоўвацца і пытанні ўзаемаадносінаў праваслаўных і католікаў.

Разам з тым протаіерэй Выжанаў заклікаў не ўспрымаць запланаваную паездку як «пасрэдніцкую місію для двухбаковых адносінаў Маскоўскага Патрыярхату і Рыма-каталіцкага Касцёла». «Пытанні двухбаковых адносінаў паміж нашымі Цэрквамі мы вырашаем самі, непасрэдна з Папам, прадстаўнікамі Папы, — дадаў святар. — Таму тут не ідзе гаворка аб пасярэдніцтве двух дзяржаўных лідэраў у міжцаркоўных адносінах».

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.