Бэнэдыкт XVI сустрэўся з біскупамі Вялікабрытаніі і пацвердзіў планы наведаць краіну |
Святы Айцец |
02.02.2010 15:51 |
Пантыфік прызнаўся біскупам Вялікабрытаніі, што з нецярпеннем чакае паездкі ў гэтую краіну. Таксама, звяртаючыся да іерархаў, Святы Айцец падтрымаў іх у барацьбе супраць «Біля аб роўнасці», прапанаванага ўрадам Вялікабрытаніі, у якім, між іншым, прадвызначаецца пакаранне арганізацыям, што адмаўляюць у працаўладкаванні людзям па прычыне іх сексуальнай арыентацыі. У размове з біскупамі Папа адзначыў, што Вялікабрытанія вядома вернасцю ідэям роўнасці і аднолькавых магчымасцяў для ўсіх членаў грамадства, аднак «некаторыя палажэнні закона, створанага для дасягнення гэтай мэты, ускладваюць абмежаванні на свабоду рэлігійных супольнасцяў дзейнічаць у адпаведнасці з іх перакананнямі. У пэўным сэнсе, ён парушае натуральны закон, на якім засноўваецца роўнасць усіх людзей». |