Святы Айцец адзначыў важнасць развіцця дыялога з лютэранамі |
Святы Айцец |
10.02.2010 17:28 |
Бэнэдыкт XVI падкрэсліў, што з самага пачатку свайго Пантыфікату вітаў развіццё ўзаемаадносінаў паміж Каталіцкім Касцёлам і Евангелічнай Лютэранскай Царквой, асабліва ў галіне практычнага супрацоўніцтва ў служэнні Евангеллю. Папа ўзгадаў таксама вялікі ўнёсак, які зрабіў у развіццё гэтых адносінаў папа Ян Павел ІІ. Святы Айцец выказаў надзею, што дыялог, які развіваецца сёння як у ЗША, так і на ўсёй міжнароднай арэне, спрыяў будаванню лепшых узаемаадносінаў на падставе ўжо падпісаных пагадненняў. Разам з тым Папа падкрэсліў ролю духоўнага экуменізму, які базуецца на шчырай малітве і навяртанні да Хрыста. |