Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец адзначыў важнасць развіцця дыялога з лютэранамі
Святы Айцец
10.02.2010 17:28

10 лютага 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся з дэлегацыяй Евангелічнай Лютэранскай Царквы Амерыкі на чале з біскупам Маркам Хансанам. Падчас сустрэчы Пантыфік адзначыў патрэбу паглыблення дыялога паміж лютэранамі і католікамі, які распачаўся пасля Другога Ватыканскага Сабору.

Бэнэдыкт XVI падкрэсліў, што з самага пачатку свайго Пантыфікату вітаў развіццё ўзаемаадносінаў паміж Каталіцкім Касцёлам і Евангелічнай Лютэранскай Царквой, асабліва ў галіне практычнага супрацоўніцтва ў служэнні Евангеллю. Папа ўзгадаў таксама вялікі ўнёсак, які зрабіў у развіццё гэтых адносінаў папа Ян Павел ІІ.

Святы Айцец выказаў надзею, што дыялог, які развіваецца сёння як у ЗША, так і на ўсёй міжнароднай арэне, спрыяў будаванню лепшых узаемаадносінаў на падставе ўжо падпісаных пагадненняў. Разам з тым Папа падкрэсліў ролю духоўнага экуменізму, які базуецца на шчырай малітве і навяртанні да Хрыста.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.