Святы Айцец заахвоціў біскупаў Уганды да супрацьстаяння матэрыялізму і эгаізму |
Святы Айцец |
05.03.2010 17:30 |
Бэнэдыкт XVI заахвоціў каталіцкіх іерархаў Уганды падтрымліваць трывалы мір, пабудаваны на справядлівасці, велікадушнасці ў адносінах да патрабуючых, дыялогу і паяднанні. Святы Айцец указаў на значэнне сапраўднага экуменізму і неабходнасць агортвання апекай асобаў, найбольш падвержаных уздзеянню сект. Папа падкрэсліў важную ролю традыцыйнай пабожнасці, якая выяўляецца найперш у пілігрымкавым руху. Бэнэдыкт XVI высока ацаніў грамадскую ініцыятыву Касцёла ва Угандзе ў сферы дапамогі бежанцам, сіротам, убогім і хворым на СНІД. Папа заахвоціў удзяліць увагу адукацыі свецкіх, якім належыць выяўляць актыўнасць у мас-медыя, палітыцы і культуры. Таксама Пантыфік нагадаў аб значэнні касцёльных рухаў і заклікаў найбольш забяспечаныя ў матэрыяльным сэнсе дыяцэзіі аказваць дапамогу іншым тэрытарыяльна-адміністратыўным адзінкам Касцёла. Акрамя гэтага, Папа адзначыў, што вернікам неабходна мець пачуццё адказнасці за сябе, сваю супольнасць і ўвесь Касцёл. |