Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа заклікае да малітвы ў інтэнцыі працы каталіцка-праваслаўнай камісіі
Святы Айцец
22.09.2010 13:54
Падчас сённяшняй агульнай аўдыенцыі ў Апостальскай Сталіцы Святы Айцец Бэнэдыкт XVI заклікаў вернікаў да малітвы ў інтэнцыі працы Міжнароднай камісіі па справах тэалагічнага дыялога паміж Рыма-каталіцкім Касцёлам і Праваслаўнай Царквой, пасяджэнне якой адбываецца ў гэтыя дні ў Вене (Аўстрыя).
 
Тэмай пасяджэння камісіі з’яўляецца роля біскупа Рыма ў Паўсюдным Касцёле ў першае тысячагоддзе хрысціянства. «Паслухмянасць волі Пана Езуса і існаванне важных выклікаў, якія стаяць сёння перад хрысціянствам, абавязваюць нас да сур’ёзнага ўдзелу ў справе вяртання поўнай камуніі паміж Цэрквамі», — падкрэсліў падчас агульнай аўдыенцыі Папа. Святы Айцец заахвоціў усіх вернікаў да «руплівай малітвы ў інтэнцыі працы камісіі і нястомнага развіцця і ўзмацнення міру і згоды паміж ахрышчанымі, каб мы маглі даць свету сапраўднае евангельскае сведчанне».

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме