Бэнэдыкт XVI: усе хрысціяне павінны супрацоўнічаць дзеля міру і справядлівасці |
Святы Айцец |
28.01.2011 14:56 |
На важнасць супрацоўніцтва ўсіх хрысціян ва ўзаемным даверы ўказаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас сустрэчы з членамі Міжнароднай змешанай камісіі па справах тэалагічнага дыялога паміж Каталіцкім Касцёлам і Усходнімі Артадаксальнымі Цэрквамі. Гэтыя Цэрквы прадстаўляюць копцкая, сірыйская, армянская і сіра-малабарская. Як адзначыў Папа, плёнам першай фазы гэтага дыялога ў 2003–2009 гг. стаў супольны дакумент «Прырода, канстытуцыя і місія Касцёла». Таксама Пантыфік указаў на пытанні, якія патрабуюць больш глыбокага вывучэння на сённяшняй стадыі дыялога. Па словах Святога Айца, нягледзячы на 1500 гадоў раздзялення, мы згаджаемся ў бачанні сакрамэнтальнай прыроды Касцёла, наследаванні апосталаў у святарскім служэнні і неабходнасці сведчання Евангелля ў сённяшнім свеце. Падчас сустрэчы ў Рыме гаворка ішла таксама аб камуніі і сувязі, якія існавалі паміж Цэрквамі да сярэдзіны V ст. і аб ролі манаства ў жыцці Касцёла першых стагоддзяў. |