Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мітрапаліт Іларыён і кардынал Шонбарн сустрэліся ў Вене |
23.09.2010 12:46 |
22 верасня 2010 г. старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату Мітрапаліт Валакаламскі Іларыён, які знаходзіцца ў Вене (Аўстрыя) для ўдзелу ў працы Змешанай тэалагічнай камісіі па дыялогу паміж Рыма-каталіцкім Касцёлам і Праваслаўнай Царквой, сустрэўся з арцыбіскупам Венскім і прымасам Аўстрыі кардыналам Крыстафам Шонбарнам.
Іерархі абмеркавалі перспектывы каталіцка-праваслаўнага супрацоўніцтва ў Еўропе, у прыватнасці, магчымасць правядзення сумесных асветніцкіх акцый і моладзевых мерапрыемстваў. Абмяркоўваліся таксама іншыя тэмы, важныя для абодвух бакоў. Мітрапаліт Іларыён распавёў кардыналу Шонбарну аб сённяшнім жыцці Рускай Праваслаўнай Царквы, аб паездках Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла па Расіі і ў краіны далёкага замежжа, аб місіянерскай і асветніцкай дзейнасці Царквы, аб працы Аддзела знешніх царкоўных сувязяў і шэрагу іншых сінадальных установаў Маскоўскага Патрыярхату. На заканчэнне сустрэчы, якая прайшла ў цёплай і сяброўскай атмасферы, прадстаўнік Рускай Праваслаўнай Царквы падарыў кардыналу ікону Найсвяцейшай Багародзіцы. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.