Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У маі распачнецца трэцяя фаза каталіцка-англіканскага дыялога
03.02.2011 18:06

17–27 мая 2011 г. адбудзецца пасяджэнне Міжнароднай англіканска-каталіцкай камісіі (ARCIC). Гэтым распачнецца трэцяя фаза тэалагічнага дыялога паміж Касцёлам і Англіканскай Царквой. 3 лютага гг. у Ватыкане быў абвешчаны камунікат Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, у якім гаворыцца аб намеры працягваць афіцыйны дыялог, распачаты больш за 40 гадоў таму.

Пасяджэнне адбудзецца ў кляштары ў Базэ на поўначы Італіі. Варта адзначыць, што да працягу дыялога заклікалі падчас сустрэчы ў лістападзе 2009 г. у Рыме Святы Айцец Бэнэдыкт XVI і архіепіскап Кентэрберыйскі Роўэн Уільямс.

Задачай трэцяй фазы дыялога стане вырашэнне фундаментальных пытанняў, якія датычаць «Касцёла як камуніі — лакальнага і паўсюднага», а таксама таго, «як у камуніі Касцёл лакальны і паўсюдны дасягае распазнавання этычнага вучэння». Як падкрэсліваецца ў камунікаце, гэтыя звязаныя паміж сабой тэмы вынікаюць з супольнай дэкларацыі Папы і архіепіскапа Кентэрберыйскага.

У пасяджэнні камісіі прымуць удзел 10 прадстаўнікоў Англіканскай Царквы і 9 — Каталіцкага Касцёла. Пасяджэнне ўзначаляць англіканскі епіскап Новай Зеландыі і Палінезіі Дэвід Моксан і каталіцкі арцыбіскуп Бірмінгема (Англія) Бэрнард Лонглі.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.