Бэнэдыкт XVI дзякуе за візіт у Чэхію і Карпінето Рамано |
Святы Айцец |
10.11.2010 15:31 |
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI выказаў удзячнасць пілігрымам з Чэхіі і Карпінето Рамано, з якімі сустрэўся ў ватыканскай базыліцы 10 лістапада 2010 г. у першай частцы агульнай аўдыенцыі. Папа падзякаваў чэшскім пілігрымам, асабліва прадстаўнікам грамадскага жыцця, епіскапату, духавенству і свецкім вернікам за сардэчнае прыняцце, аказанае яму ў верасні 2009 г. Па словах Пантыфіка, асаблівую ўвагу яго пілігрымцы прысвяцілі людзі, якія хоць і не належаць да Касцёла, аднак шукаюць крыніцы сапраўдных каштоўнасцяў, сведкам якіх жадае быць каталіцкая супольнасць. Святы Айцец запэўніў у сваёй малітве ў інтэнцыі шчодрых плёнаў гэтых сустрэч і адважнага сведчання Евангелля ў Чэхіі. Першым пунктам чэшскай нацыянальнай пілігрымкі ў Вечны Горад стала ўчарашняя святая Імша ў базыліцы Санта Марыя Маджорэ. Сёння пілігрымы будуць маліцца ў базыліцы св. Пятра, а заўтра, у апошні дзень свайго падарожжа, наведаюць базыліку св. Яна на Латэране. |