Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI дзякуе за візіт у Чэхію і Карпінето Рамано
Святы Айцец
10.11.2010 15:31

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI выказаў удзячнасць пілігрымам з Чэхіі і Карпінето Рамано, з якімі сустрэўся ў ватыканскай базыліцы 10 лістапада 2010 г. у першай частцы агульнай аўдыенцыі. Папа падзякаваў чэшскім пілігрымам, асабліва прадстаўнікам грамадскага жыцця, епіскапату, духавенству і свецкім вернікам за сардэчнае прыняцце, аказанае яму ў верасні 2009 г.

Па словах Пантыфіка, асаблівую ўвагу яго пілігрымцы прысвяцілі людзі, якія хоць і не належаць да Касцёла, аднак шукаюць крыніцы сапраўдных каштоўнасцяў, сведкам якіх жадае быць каталіцкая супольнасць. Святы Айцец запэўніў у сваёй малітве ў інтэнцыі шчодрых плёнаў гэтых сустрэч і адважнага сведчання Евангелля ў Чэхіі.

Першым пунктам чэшскай нацыянальнай пілігрымкі ў Вечны Горад стала ўчарашняя святая Імша ў базыліцы Санта Марыя Маджорэ. Сёння пілігрымы будуць маліцца ў базыліцы св. Пятра, а заўтра, у апошні дзень свайго падарожжа, наведаюць базыліку св. Яна на Латэране.

Бэнэдыкт XVI выказаў удзячнасць таксама за сардэчнае прыняцце ў Карпінето Рамано, дзе пабываў 5 верасня гг. з нагоды 200-гадовага юбілею нараджэння папы Льва ХІІІ, нагадаўшы, што гэты Пантыфік ажывіў удзел католікаў у грамадскім жыцці.

Святы Айцец падзякаваў свецкім і касцёльным уладам, пажадаўшы, каб гэтая вераснёвая сустрэча ажывіла ў кожным прагу паглыблення жыцця ў веры. «Нястомна давярайце сябе Хрысту і абвяшчайце Яго ў кожным асяроддзі. Гэтага людзі чакаюць сёння ад Касцёла», — дадаў Папа.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.