Бэнэдыкт XVI нагадвае аб значэнні евангелізацыі для бразільскай адметнасці |
Святы Айцец |
15.11.2010 16:43 |
Па словах Пантыфіка, перад абліччам секулярызацыі неабходна сведчанне жыцця хрысціян, каб абвяшчэнне Евангелля было прынята як тое, чым яно з’яўляецца сапраўды: Радаснай Навіной збаўчай дзейнасці Бога, які выходзіць насустрач чалавеку. У гэтым кантэксце Папа падкрэсліў значэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Бразіліі, якая ўжо 60 год з’яўляецца месцам, дзе «жыве любоў». Як адзначыў Святы Айцец, некаторыя праблемы патрабуюць супольнай дзейнасці біскупаў. Гэта праблемы абароны веры і маральнасці, пераклад літургічных кніг, абуджэнне і фармацыя пакліканняў да кансэкраванага жыцця, распрацоўка дапаможнікаў па катэхезе, удзел у справе экуменізму, адносіны са свецкімі ўладамі, абарона чалавечага жыцця ад пачатку да натуральнай смерці, святасці сем’яў і сужэнства мужчыны і жанчыны, абарона права бацькоў на выхаванне сваіх дзяцей, абарона грамадскай справядлівасці, свабоды веравызнання і іншых правоў чалавека. |