Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI прыме зборную Іспаніі па футболе
Святы Айцец
28.12.2010 17:32
14 лютага 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыме зборную Іспаніі па футболе, якая ў гэтым годзе стала чэмпіёнам свету. Пра гэта паведаміў прэзідэнт іспанскай федэрацыі футбола Анхель Марыя Вільяр.

Нагадаем, што Пантыфік неаднойчы казаў пра ролю футбола ў выхаванні маральных каштоўнасцяў. «Футбол усё больш становіцца інструментам выхавання этычных і духоўных жыццёвых каштоўнасцяў», — адзначыў Пантыфік у кастрычніку 2007 г.

Улетку ў «L’Osservatore Romano» быў апублікаваны артыкул пад назвай «Калі Ратцынгер піша пра футбол», дзе прыводзіліся некаторыя выказванні будучага Папы пра дадзены від спорту.
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.