Бэнэдыкт XVI да рымскай паліцыі: даваць прыклад сувязі веры і здаровай свецкасці |
Святы Айцец |
21.01.2011 16:35 |
Па словах Пантыфіка, змены, якія адбываюцца ў сучасным грамадстве, часта нараджаюць у людзей пачуццё адсутнасці бяспекі, чаму садзейнічае таксама грамадская і эканамічная нестабільнасць. У многіх грамадзян усё гэта выклікае песімізм. «Перад абліччам гэтай спакусы мы, хрысціяне, з’яўляемся асабліва адказнымі за тое, каб знайсці новую стабільнасць у вызнаванні веры і чыненні дабра, каб надалей быць побач з людзьмі ў іх радасцях і цярпеннях, у шчаслівыя і змрочныя гадзіны іх зямнога жыцця», — падкрэсліў Святы Айцец. Як дадаў Папа, сёння вялікая ўвага звяртаецца на суб’ектыўнае вымярэнне чалавечага існавання. З аднаго боку, гэта добра, бо дазваляе паставіць чалавека і яго годнасць у цэнтры як інтэлектуальных разважанняў, так і гістарычных падзей. «Нельга, аднак, забываць, што чалавек знаходзіць сваю найглыбейшую годнасць у поўным любові позірку Бога, у адносінах да Яго», — адзначыў Пантыфік і ў гэтым кантэксце падкрэсліў важнасць звяртання ўвагі на чалавечае сумленне, чаму спрыяюць, між іншым, органы аховы правапарадку. |