Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI: багацце пакліканняў — знак жывога Касцёла
Святы Айцец
01.02.2011 16:26

«Вялікая евангелізацыйная праца патрабуе ўсё большай колькасці людзей, якія велікадушна адказваюць на заклік Бога і прысвячаюць сваё жыццё справе Евангелля», — падкрэсліў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI у пасланні да ўдзельнікаў ІІ Лацінаамерыканскага кангрэсу пакліканняў. Кангрэс адбываецца з 31 студзеня па 5 лютага 2011 г. у Коста-Рыка.

Па словах Папы, «каштоўным плёнам місіянерскай дзейнасці будзе, акрамя ажыўлення хрысціянскага жыцця ўвогуле, павелічэнне пакліканняў да асаблівага пасвячэння». Як адзначаецца, «Касцёл у сваёй найглыбейшай сутнасці мае вымярэнне паклікання», часткай якога з’яўляецца само хрысціянскае жыццё.

«Вопыт вучыць, што пакліканняў шмат там, дзе існуе добрае планаванне і сталая практыка душпастырства пакліканняў», — піша Пантыфік, дадаючы, што «Бог шчодры, і такім жа шчодрым павінен быць уклад у душпастырства пакліканняў ва ўсіх партыкулярных Касцёлах».

Як адзначаюць арганізатары кангрэсу, умацаванне «культуры пакліканняў» служыць таму, каб усе ахрышчаныя рэалізавалі сваё пакліканне. Яны павінны быць вучнямі і місіянерамі Хрыста ў сённяшніх умовах Лацінскай Амерыкі і Карыбскіх астравоў. Таксама штодзённае душпастырства ў справе абуджэння пакліканняў павінна прысутнічаць у сем’ях, парафіях, каталіцкіх школах і іншых касцёльных інстытуцыях.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме