Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI і Прэзідэнт Лівана абмеркавалі праблему канфліктаў на Блізкім Усходзе
Святы Айцец
24.02.2011 17:41

24 лютага 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI удзяліў аўдыенцыю Прэзідэнту Лівана Мішэлю Сулейману. Прадметам размовы была, між іншым, сітуацыя на Блізкім Усходзе, у тым ліку падзеі апошняга часу ў арабскіх краінах.

Як было падкрэслена падчас сустрэчы, Ліван, у якім прысутнічаюць розныя хрысціянскія і мусульманскія супольнасці, можа быць узорам «свабоды і суіснавання, поўнага павагі» не толькі для блізкаўсходняга рэгіёну, але і для ўсяго свету. У сувязі з гэтым, як адзначалася, усё больш неабходнымі становяцца супрацоўніцтва і дыялог паміж рознымі рэлігіямі.

Звярталася ўвага таксама на значэнне «ўдзелу свецкіх і рэлігійных уладаў у выхаванні чалавечых сумленняў у напрамку міру і еднасці». Выказвалася надзея, што «стварэнне новага ўраду можа спрыяць трываласці народа», які павінен супрацьстаяць «сур’ёзным унутраным і міжнародным выклікам».

Асаблівая ўвага прысвячалася сітуацыі хрысціян у рэгіёне і ўкладу, які яны могуць унесці ў дабро ўсяго грамадства.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.