| Папа заклікае да міру і бяспекі для жыхароў Лівіі |
| Святы Айцец |
| 21.03.2011 16:51 |
|
«Малюся за людзей, якія ўдзельнічаюць у драматычных падзеях у гэтай краіне, і звяртаюся з гарачым заклікам да ўсіх палітычных і вайсковых кіраўнікоў, каб яны паклапаціліся перш за ўсё аб недатыкальнасці і бяспецы насельніцтва і забяспечылі доступ да гуманітарнай дапамогі. Прагну запэўніць жыхароў у сваёй сардэчнай блізкасці і прашу Бога, каб як найхутчэй над Лівіяй і ўсім рэгіёнам Паўночнай Афрыкі ўсталяваўся небасхіл міру і згоды», — адзначыў Святы Айцец. |


Глыбокую занепакоенасць сітуацыяй у Лівіі і запэўніванне ў духоўнай блізкасці з яе жыхарамі выказаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас сустрэчы з вернікамі на нядзельнай малітве «Анёл Панскі» 20 сакавіка 2011 г. у Ватыкане. Папа заклікаў палітыкаў і вайскоўцаў, якія дзейнічаюць у краіне, забяспечыць жыхарам бяспеку і дадаў, што моліцца аб міры для ўсяго рэгіёну Паўночнай Афрыкі.
для друку
Ватыканскае радыё