Летні адпачынак Папа правядзе ў Кастэль Гандольфа |
Святы Айцец |
13.05.2011 12:15 |
3 ліпеня 2011 г., у нядзелю, у апошні раз перад ад’ездам у сваю летнюю рэзідэнцыю Папа сустрэнецца з вернікамі на малітве «Анёл Панскі» на плошчы Св. Пятра ў Рыме. На працягу ліпеня агульных аўдыенцый праводзіцца не будзе, і яны зноў распачнуцца ў жніўні. 21 жніўня Пантыфік прыбудзе ў Мадрыд (Іспанія) на святкаванне Сусветнага дня моладзі. На 4 і 18 верасня запланаваны дзве нядзельныя сустрэчы Папы з вернікамі ў Кастэль Гандольфа. У гэтым жа месяцы Святы Айцец наведае Германію. Агульныя аўдыенцыі пройдуць 7, 14 і 28 верасня. |