Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI сустрэнецца з найстарэйшай у свеце законніцай
Святы Айцец
12.07.2011 13:58

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэнецца з найстарэйшай у свеце законнай сястрой. Сястра Тэрэзіта мае 103 гады. 84 з іх жыве ў манастыры непадалёк ад Гвадалахары ў Іспаніі і толькі дзеля сустрэчы з Пантыфікам пакіне яго сцены.

Сімвалічна, што сустрэча адбудзецца ў межах Сусветнага дня моладзі ў Мадрыдзе.

Валерыя (пасля Тэрэзіта) была старэйшай з сямі дзяцей у сям’і. У 19 гадоў вырашыла пайсці ў манастыр. Цікава, што ў той дзень, калі яна пераступіла парог манастыра, нарадзіўся будучы Пантыфік Бэнэдыкт XVI.

Нягледзячы на ўзрост, сястра добра сябе адчувае і мае пачуццё гумару. Штодня чытае газеты, гатуе іспанскі амлет і любіць футбол. Расказавае, што для таго, каб быць шчаслівай, ёй нічога не трэба.

«Чалавек з’яўляецца шчаслівым, калі ідзе за сваім пакліканнем, бо як можна правесці ў манастыры 84 гады, не будучы шчаслівым?» — адзначае с. Тэрэзіта.

Па словах законніца, ёй яшчэ шмат чаго трэба зрабіць, адна з такіх спраў — сустрэча з Бэнэдыктам XVI.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.