Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI: святасць — гэта пакліканне кожнага
Святы Айцец
02.11.2011 11:26

З нагоды ўрачыстасці Усіх Святых Бэнэдыкт XVI сустрэўся з вернікамі на малітве «Анёл Панскі». «Дадзеная ўрачыстасць — нагода для таго, каб скіраваць свій позірк ад зямнога да нябеснага», — адзначыў Папа.

Святасць, як нагадаў Пантыфік, — гэта пакліканне кожнага ахрышчанага, што абумоўлена любоўю Хрыста да Яго Касцёла-нявесты.

«Мы закліканы бачыць Касцёл не ў яго зямным і чалавечым аспекце, адзначаным немаччу, а ў такім, якім ён быў дадзены ў спадчыну Хрыстом, выражаным у паняцці „лучнасць святых“, — адзначыў Папа і дадаў, што кожны святы меў свой лёс, а гэта ўказвае на розныя шляхі да святасці.

«Але ва ўсіх гэтых шляхах агульны знамянальнік — наследаванне Хрыста і прыпадабненне да Яго, што і складае канчатковую мэту чалавечага жыцця, — падкрэсліў Святы Айцец. — Любая жыццёвая сітуацыя праз дзеянне Божай ласкі і дзякуючы настойліваму намаганню самога чалавека можа стаць шляхам асвячэння».

Пантыфік нагадаў і пра ўспамін Усіх памерлых вернікаў, які адзначаецца 2 лістапада. «У гэты дзень мы ўзгадваем пра тых, хто ўжо пакінуў наш свет і чые душы знаходзяцца на шляху да паўнаты жыцця ў Нябесным Касцёле».


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.