Кіраўнікі Цэркваў Украіны заклікалі не скажаць камерцыяй значэнне хрысціянскіх святаў |
04.12.2012 13:07 |
У звароце, які цытуе рэлігійна-інфармацыйная служба Украіны, звяртаецца ўвага на памылковую інтэрпрэтацыю ўрачыстасці Усіх Святых. У сучасным свеце, адзначаюць іерархі, гэты дзень атрымаў назву Хэлоўін і характарызуецца «сапраўдным акультызмам, які цалкам супярэчны хрысціянскім прынцыпам». Гаворыцца і пра камерцыялізацыю дня св. Валянціна, які «не мае нічога агульнага з сапраўдным яго зместам». У гэты дзень заўважаецца «рост цэн на кветкі і масавы продаж тэматычнай падарункавай прадукцыі». (AG) |