Урачыстасць Усіх Святых у Ішкалдзі |
Беларусь - Пінская дыяцэзія |
02.11.2011 12:54 |
Як нагадаў на пачатку святой Імшы пробашч парафіі кс. Мацей Шмытоўскі TChr, Бог пакінуў свайму стварэнню Божае Валадарства і надзею на жыццё вечнае. «Сёння мы святкуем імяніны ўсіх тых, хто ўжо з Богам. Аднак у нас, як гэта ўласціва чалавеку, застаецца смутак па памерлых, па тых, хто быў вельмі дарагі для нас», — адзначыў святар і заклікаў, стоячы ля магілаў сваіх блізкіх, падняць вочы ўверх, да неба, з верай у жыццё вечнае, якое падарыў Стварыцель. Ксёндз Шмытоўскі, звяртаючыся да зместу Евангелля на ўрачыстасць Усіх Святых, нагадаў, што дарогаю ў неба з’яўляюцца Божыя благаслаўленні: шчаслівыя ўбогія духам, засмучаныя, лагодныя, галодныя і прагнучыя справядлівасці, міласэрныя, чыстыя сэрцам, міратворцы, шчаслівыя, каго пераследуюць за справядлівасць, бо іх ёсць Валадарства Нябеснае. Пасля літургіі адбылася працэсія і асвячэнне могілак. Валянціна Крутая |
Фотарэпартаж |