Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У перыяд Вялікага посту вернікі Ішкалдзі і Паланэчкі збіралі сродкі для дзіцячай вёскі ў Гомелі
Беларусь - Пінская дыяцэзія
27.03.2013 11:57

Разам з парафіяльнымі рэкалекцыямі ў Ішкалдзі і Паланэчцы завяршылася велікапосная акцыя дапамогі выхаванцам дзіцячай вёскі ў Гомелі. Прымаўка «са свету па нітцы — голаму кашуля» ў чарговы раз знайшла сваё пацвярджэнне ў ахвярнасці мясцовых парафіянаў.

Сёстрам бэнэдыктынкам, якія займаюцца хворымі ў дзіцячай вёсцы, парафіяне перадалі каля 10 мільёнаў рублёў.

Пробашч парафій кс. Мацей Шмытоўскі TChr выказвае надзею на тое, што «сабраныя грашовыя сродкі, хоць і, канечне, недастатковыя для задавальнення патрэбаў хворых, учыняць „крыжовы шлях“ дзяцей, якія не могуць хадзіць, больш выносным».

«Трэба памятаць, што вера без учынкаў мёртвая. Лічацца не словы, якімі б прыгожымі і мудрымі яны не былі, але тое, што мы зраблілі для іншага чалавека», — адзначае святар.

Кс. Мацей Шмытоўскі TChr

Даведка: унікальная для Беларусі дзіцячая вёска — Гомельскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця — была пабудавана Дабрачынным каталіцкім таварыствам «Карытас». Вёска разлічана на пражыванне ў ёй 60 хлопчыкаў і дзяўчынак ва ўмовах, максімальна набліжаных да сямейных. Чатыры асобныя групы-сем’і ўключаюць па 15 чалавек. Звяном, якое злучае такую групу-сям’ю, з’яўляецца сястра з Ордэна бэнэдыктынак самаранак Крыжа Хрыстовага, якая разам з дапаможным персаналам клапоціцца аб належным клімаце выхавання. Дзейнасць хоспіса арганізавана пры падтрымцы абласнога камітэта па працы і сацыяльнай абароне насельніцтва.

(SZh)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме