На вечную памяць: у парафіі Св. Юрыя біскуп Антоні Дзям’янка асвяціў новыя званы |
Беларусь - Пінская дыяцэзія |
22.10.2012 19:48 |
21 кастрычніка ў парафіі Святога Юрыя (Пінская дыяцэзія) адбылася падзея, якая ўвойдзе не толькі ў гісторыю мясцовага касцёла, але і ў гісторыю старажытнай мясцовасці Паланэчка, звесткі пра якую вядомы ўжо з ХVI ст. Тут, дзякуючы ахвярадаўцам з роду Радзівілаў — сям’і князя Мацея Радзівіла, нашчадка апошняга ўладальніка мястэчка Паланэчка, а таксама намаганням пробашча кс. Мацея Шмытоўскага, вернікаў парафіі і людзей добрай волі былі асвечаны і ўстаноўлены тры званы. Біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка, дзякуючы ахвярадаўцам за такі цудоўны дар для святыні, адзначыў, якую важнасць маюць званы ў жыцці вернікаў і касцёла. На ўрачыстасці прысутнічалі князь Мацей Радзівіл са сваёй жонкай — Марыяй Аннай, княгіняй Радзівіл, прадстаўнікі консульства Польшчы ў г. Брэсце, а таксама шматлікія госці і вернікі. Больш падрабязна пра ўрачыстасць чытайце ў лістападаўскім нумары часопіса «Ave Maria». М. Новікаў |
Фотарэпартаж |