Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Урачыстасць Усіх Святых у Ішкалдзі і Паланэчцы |
Беларусь - Пінская дыяцэзія |
03.11.2010 14:10 |
Урачыстасць Усіх Святых — адзін з тых дзён у годзе, калі людзі едуць на сваю малую радзіму, каб наведаць могілкі і памаліцца за душы сваіх памерлых блізкіх. Вёскі Ішкалдзь і Паланэчка (Пінская дыяцэзія, Баранавіцкі заходні дэканат) 1 лістапада 2010 г. таксама ажывіліся, сталі больш люднымі: дзеці прыехалі да сваіх бацькоў, унукі — да дзядуляў і бабуль: хто да жывых, хто да спачыўшых. Пробашч ішкалдскай парафіі кс. Мацей Шмытоўскі TChr узначаліў святую Імшу і працэсіі на мясцовых могілках і асвяціў іх. Разам з вернікамі святар узнёс малітвы за душы памерлых: няхай адпачываюць у супакоі вечным! |
Фотарэпартаж |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.