Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец: няхай хрысціянскія карані Украіны ўмацоўваюць яе нацыянальнае адзінства
Святы Айцец
16.12.2011 15:51

Экуменічная дэлегацыя з Украіны прыбыла сёння ў Апостальскую Сталіцу з нагоды адкрыцця святочнай ёлкі на плошчы святога Пятра. З членамі дэлегацыі сустрэўся Святы Айцец Бэнэдыкт XVI.

У яе склад увайшлі глава грэка-католікаў Украіны архіепіскап Святаслаў Шаўчук і Мітрапаліт Львоўскі арцыбіскуп Мечыслаў Макшыцкі. Украінскую Праваслаўную Царкву Маскоўскага Патрыярхату на сустрэчы прадстаўляў архіепіскап Аляксандр (Драбынка). На аўдыенцыі прысутнічалі таксама прадстаўнікі свецкіх уладаў Украіны на чале з намеснікам прэм’ер-міністра Барысам Калеснікавым.

На пачатку сустрэчы Пантыфік падзякавў украінцам за святочную ёлку, што «выклікае захапленне жыхароў Рыма і шматлікіх пілігрымаў, якія прыбываюць з усіх куткоў свету». Святы Айцец (як паведамляе Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё) адзначыў, што ёлка, мае сімвалічнае значэнне: з аднаго боку яна нагадвае аб Божым Нараджэнні, а з іншага — з’яўляецца сімвалам народнай рэлігійнасці ўкраінцаў і хрысціянскіх каранёў мясцовай культуры, якія павінны ўмацоўваць нацыянальнае адзінства.

Бэнэдыкт XVI заклікаў памятаць аб тым, што святочныя ёлка і стаенка, з’яўляюцца духоўнай спадчынай і адпавядаюць атмасферы рэлігійнасці і сямейнай блізкасці, якую трэба захаваць у сучасным грамадстве, дзе дамінуе ідэалогія спажывецтва і пошуку матэрыяльных дабротаў.


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.