Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец да італьянскіх біскупаў: Бог — гарант нашага шчасця
Святы Айцец
24.05.2012 15:59

Тэма новай евангелізацыі знаходзілася ў цэнтры прамовы Бэнэдыкта ХVI да італьянскіх біскупаў. Сустрэча адбылася 24 мая і была прымеркавана да заканчэння пленарнага пасяджэння італьянскага епіскапату.

Папа адзначыў, што Касцёл у сваёй дзейнасці павінен карыстацца навучаннем Другога Ватыканскага Сабору.

«Яго аўтарытэтнае навучанне — гэта шлях для прыняцця эфектыўных мер адносна вялікіх грамадскіх і культурных пераўтварэнняў нашых часоў, якія маюць бачныя наступствы таксама і для рэлігійнага вымярэння», — прыводзіць словы Святога Айца Ватыканскае радыё. Адзначыў таксама, што сёння ў свеце людзі ўсё менш прымаюць удзел у рэлігійным жыцці, а Бог выключаецца са светаўяўлення шматлікіх асоб. Чалавек часта імкнецца звесці Бога да асабістай сферы, выключаючы Яго з публічнага жыцця. Разам з тым Пантыфік падкрэсліў, што змяніць сітуацыю можна толькі тады, калі «самі будзем мець глыбокія адносіны з Богам».

Бэнэдыкт XVI нагадаў, што заданнем новай евангелізацыі з’яўляецца імкненне наблізіць чалавецтва нашага часу да Бога, каб дапамагчы яму адкрыць розум і сэрца на таго Бога, які яго шукае і хоча быць блізка, даючы зразумець, што выкананне волі Пана не з’яўляецца абмежаваннем свабоды, а наадварот робіць чалавека сапраўды свабодным.

«Бог з’яўляецца гарантам, а не канкурэнтам нашага шчасця, і там, куды прыходзіць Евангелле — значыць сяброўства з Езусам, — чалавек становіцца аб’ектам любові, якая яго ачышчае і аднаўляе і робіць здольным любіць і служыць іншым з Божай любоўю», — патлумачыў Пантыфік.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.