Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа падпіша адгартацыю, прысвечаную праблемам Блізкага Усходу
Святы Айцец
19.07.2012 16:05

Падчас падарожжа ў Ліван, якое адбудзецца ў верасні, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI уручыць іерархам з Блізкага Усходу спецыяльную апостальскую адгартацыю, прысвечаную праблемам рэгіёна. Яна з’яўляецца плёнам разважанняў і дыскусій паміж удзельнікамі Сінода Біскупаў, які праходзіў 10–24 кастрычніка 2010 г. у Ватыкане.

Як адзначае Ватыканскае радыё, форум быў унікальным — упершыню ў гісторыі сінодаў ён меў рэгіянальны характар. На ім былі прадстаўлены Цэрквы і хрысціянскія супольнасці, якія знаходзяцца на асаблівай геапалітычнай, рэлігійнай і культурнай прасторы. У Сінодзе Біскупаў для Блізкага Усходу прымалі ўдзел іерархі з 16 краін рэгіёну, а таксама з Палестынскай Аўтаноміі. Ва ўсіх гэтых краінах хрысціяне з’яўляюцца меншасцю, а ў некаторых іх колькасць складае ўсяго некалькі тысяч. Акрамя таго, на Сінодзе асобна прысутнічалі прадстаўнікі хрысціянскіх супольнасцяў у Іерусаліме, а таксама Кустодыі Святой Зямлі. Былі прадстаўлены розныя хрысціянскія абрады і традыцыі. Усё гэта сведчыць аб складанасці і неаднароднасці кантэксту, да якога будзе скіравана пасланне Бэнэдыкта XVI.

Традыцыя правядзення Сінода Біскупаў нарадзілася ў 1965 г., у гады Пантыфікату Паўла VI. З таго часу іх адбылося 25. Акрамя таго, прайшло 13 звычайных асамблей Сінода Біскупаў, 3 надзвычайных і 10 спецыяльных. На іх абмяркоўваліся пытанні, звязаныя з жыццём Касцёла ў свеце, адносіны паміж мясцовымі епіскапатамі і Апостальскай Сталіцай, рэалізацыя рашэнняў Другога Ватыканскага Сабору, праблемы Касцёла ва Украіне. Таксама біскупы разважалі над сутнасцю святарства, місіі свецкіх і паняццем сям’і. Сустрэчы Сінода Біскупаў былі прысвечаны мясцовым і кантынентальным праблемам — у Галандыі і Ліване, у Еўропе, Афрыцы, Акіяніі, Азіі і Амерыцы. На заканчэнне кожнай сустрэчы, па традыцыі, Папа скіроўвае да Айцоў Сінода спецыяльны дакумент — апостальскую адгартацыю. Для Бэнэдыкта XVI адгартацыя, якую ён падпіша ў Ліване, стане ўжо чацвёртай.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме