Папа падчас канцэрта ў Кастэль Гандольфа: адкрытасць на прыгажосць Бога матывуе да добрых справаў |
Святы Айцец |
13.08.2012 12:01 |
«Адкрытасць на боскую прыгажосць і жыццёвую сілу Стварыцеля дапамагае нам узрастаць, — адзначыў Папа. — Артысты дзейнічаюць на карысць дабра, уключаюцца ў дапамогу і падтрымку патрабуючых. Яны перадаюць дабро, якое атрымалі ў дар. І дзякуючы гэтаму чалавек узрастае, усведамляе прысутнасць і дзейнасць свайго Стварыцеля». Гэтым самым Пантыфік узгадаў пра акцыю дапамогі Томаса Бэкмана людзям, што засталіся без даху над галавой. Віяланчэліст распачаў гэтую акцыю ў 1993 г., а з цягам часу стаў супрацоўнічаць з «Карытас». Сёння акцыя праводзіцца ў больш за 100 гарадах Германіі. Канцэрт у Кастэль Гандольфа адбыўся з нагоды 90-годдзя «Карытас» у Ратысбоне. |