Папа прыме ўдзел у сустрэчы «Кола вучняў Ратцынгера», прысвечанай экуменізму |
Святы Айцец |
22.08.2012 15:30 |
Па інфармацыі Ватыканскага радыё, удзельнікі праслухаюць і абмяркуюць даклады, між іншым, кардынала Курта Коха, цяперашняга старшыні Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, і лютэранскага біскупа на пенсіі Ульрыха Вілцкэнса, які з’яўляецца экспертам і перакладчыкам Новага Запавету, чые каментары да Евангелля паводле Яна і Паслання да Рымлянаў маюць вялікае экуменічнае значэнне. «Я вельмі ўдзячны за тое, што Бэнэдыкт ХVI заўсёды верны сваім вучням. Да кожнага з іх праяўляе цікавасць і асабістую павагу», — сказаў Ганс-Ёахім Яшкэ, дапаможны біскуп Гамбурга. |