Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец скіраваў пасланне да моладзі руху Факаляраў
Святы Айцец
03.09.2012 13:50

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI скіраваў пасланне да ўдзельнікаў «Genfest» — свята моладзі, звязанай з рухам Факаляраў. На сустрэчы, якая праходзіць у Будапешце (Венгрыя), сабралася каля 12 тысяч маладых людзей.

«Масты на Дунаі, якія спалучалі даўнія паселішчы Буду і Пешт, былі разбураны падчас Другой сусветнай вайны. Але на папялішчы гэтага жорсткага канфлікту ўзрастала рашучасць да будавання міру на трывалым фундаменце, рашучасць, якая была натхненнем для паўстання руху Факаляраў. Масты праз Дунай былі адноўлены, а міжнародная супольнасць паставіла сваёй мэтай раз і назаўсёды выключыць усё тое, што магло б прывесці да чарговага канфлікту», — гаворыцца ў пасланні Папы.

Святы Айцец узгадаў таксама вялікія цярпенні Будапешта ў часы пасляваенных таталітарных рэжымаў, а пазней, пасля заканчэння «халоднай вайны», — новыя магчымасці будавання свабоды і братэрства. Пантыфік выказаў надзею, што гэты прыгожы горад стане для ўдзельнікаў моладзевай сустрэчы знакам надзеі, будзе натхняць іх адкрыцца на прадстаўнікоў іншых культур.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме