Папа да новапрызначаных біскупаў: мы не можам захоўваць веру толькі для сябе |
Святы Айцец |
07.09.2012 14:23 |
Кажучы пра памяншэнне ў апошні час колькасці місіянераў, якіх, аднак, замяняе мясцовае духавенства, Пантыфік адзначыў, што гэтая з’ява стварае новыя формы місійнага супрацоўніцтва. Некаторыя маладыя лакальныя Касцёлы пачалі высылаць сваіх святароў у іншыя Касцёлы, дзе не хапае духавенства. «Гэтая камунія павінна заўсёды ажыўляць евангелізацыйную дзейнасць», — падкрэсліў Святы Айцец і дадаў, што маладыя Касцёлы — знак надзеі для будучыні Паўсюднага Касцёла. Святы Айцец у размове з новапрызначанымі іерархамі звярнуў увагу на інкультурацыю веры, фармацыю кандыдатаў да святарства, клопат аб дыяцэзіяльным духавенстве, падрыхтоўку законннікаў і законніц, а таксама на працу са свецкімі. «Місіянерства патрабуе душпастыраў, якія наследуюць Хрыста ў святасці жыцця, разважлівасці, дальнабачнасці, гатоўнасці шчыра прысвяціць сябе Евангеллю, у сэрцы якіх жыве клопат пра ўсе Касцёлы», — адзначыў Пантыфік. |