Святы Айцец прызначыў удзельнікаў Сіноду Біскупаў па новай евангелізацыі |
Святы Айцец |
18.09.2012 15:28 |
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прызначыў 36 удзельнікаў Сіноду Біскупаў па новай евангелізацыі, які адбудзецца ў Ватыкане ў кастрычніку. Сярод іх 12 кардыналаў, 12 арцыбіскупаў, 8 біскупаў і 4 святары, з якіх 3 законнікі. Сярод прызначаных удзельнікаў Сіноду — дэкан Калегіі Кардыналаў кардынал Анджэло Садано, арцыбіскуп Венскі кардынал Крыстаф Шонбарн, арцыбіскуп Сіднэйскі кардынал Джордж Пелл, старшыня Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы кардынал Пэтэр Эрдо, Генеральны сакратар Федэрацыі Біскупаў Азіі кардынал Освальд Грацыяс, старшыня Федэрацыі Каталіцкіх Біскупаў Акіяніі арцыбіскуп Джон Дэў, старшыня Сімпозіуму Канферэнцый Біскупаў Афрыкі і Мадагаскара кардынал Палікарп Пенга, сакратар Папскай рады па новай евангелізацыі арцыбіскуп Хасэ Арэнас, старшыня Рады Біскупаў Паўднёвай Амерыкі арцыбіскуп Карлас Рэтэс. (AG) |