Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Для Святога Айца прагучаў «Oratorium Augustinus»
Святы Айцец
27.09.2012 11:20

Увечары 26 верасня 2012 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прысутнічаў на канцэрце «Oratorium Augustinus» у Кастэль Гандольфа. Канцэрт падарыла Пантыфіку Вюрцбургская дыяцэзія (Германія), і ён супаў з Міжнародным кангрэсам, прысвечаным св. Аўгустыну.

Папа назваў «Oratorium» выключным творам і «празрыстай мазаікай», якая, дзякуючы шматгалоссю, разнароднай музыцы і мелодыям, вымалёўвае музычны партрэт св. Аўгустына. Гэты твор, па словах Пантыфіка, паказвае, што мы не можам адкрыць вобраз святога, засяроджваючыся толькі на нейкім адным аспекце, але нам варта прыгледзецца адначасова да яго думак, справаў і ўсяго жыцця.

Сам святы не з’яўляецца ў творы, але пра яго апавядаюць іншыя. «Менавіта праз гэтую непрысутнасць св. Аўгустын становіцца яшчэ больш прысутным і панадчасовым», — адзначыў Папа.

«Oratorium» апавядае не толькі аб навяртанні св. Аўгустына, але і аб яго паступовым вызваленні ад усіх зямных спакусаў і паглыбленні ўнутранага жыцця, дзякуючы чаму герой твора адкрывае спачатку сябе самога, а затым Бога.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.