Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Папа ўручыць узнагароду Ратцынгера шэрагу тэолагаў |
Святы Айцец
|
27.09.2012 17:40 |
20 кастрычніка Святы Айцец Бэнэдыкт XVI уручыць узнагароду Ратцынгера за выбітныя навуковыя дасягненні шэрагу тэолагаў. Як інфармуе Прэс-служба Апостальскай Сталіцы, імёны пераможцаў конкурсу «тэалагічнага Нобеля» стануць вядомымі ў бліжэйшым часе.
Прэмію ў памеры 50 тысяч еўра ўручылі ўпершыню ў чэрвені 2011 г. Пераможцаў выбірае заснаваны ў 2010 г. Ватыканскі Фонд Ёзафа Ратцынгера.
Год таму прэмію атрымалі сённяшні настаяцель цыстэрцыянцаў у Аўстрыі Максімільян Хэйм, тэолаг у галіне Айцоў Касцёла Манлій Сіманэцці з Італіі і тэолаг-дагматык Алегарыё дэ Кардэдал з Іспаніі.
Па словах старшыні Навуковай камісіі прэміі кардынала Камілла Руіні, чые словы цытуе «Католицький Оглядач», гэтая ўзнагарода ў будучыні можа набыць такое ж значэнне, як і «навуковая Нобелеўская прэмія». (AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.