Святы Айцец павіншаваў новаабранага Патрыярха Копцкай Праваслаўнай Царквы |
Святы Айцец |
06.11.2012 11:25 |
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI склаў віншаванні з нагоды абрання новага Патрыярха Копцкай Праваслаўнай Царквы Тавадраса ІІ. У спецыяльнай тэлеграме Папа перадаў свае добрыя пажаданні новаабранаму іерарху, а таксама ўсім хрысціянам-коптам. Як паведамляе Ватыканскае радыё, Пантыфік запэўніў Тавадраса ІІ у малітоўнай салідарнасці, просячы Бога аб шчодрым благаслаўленні, неабходным для выканання яго новага служэння. «Я ўпэўнены што Вы, як і Ваш славуты папярэднік, Шэнуда ІІІ, будзеце сапраўдным духоўным айцом для свайго народа і партнёрам суграмадзян у справе будавання новага Егіпта ў міры і згодзе, служэнні супольнаму дабру на ўсім Блізкім Усходзе», — напісаў Святы Айцец. Бэнэдыкт XVI нагадаў таксама аб вялікім прагрэсе, дасягнутым у час кіраўніцтва Шэнуды ІІІ у паглыбленні адносін паміж Копцкай Праваслаўнай Царквой і Каталіцкім Касцёлам. Папа падкрэсліў, што моліцца, каб гэты пастаянны дыялог і сяброўства развіваліся пад кіраўніцтвам Духа Святога і прынеслі свае плёны ў справе ўмацавання салідарнасці і трывалага міру. (AG) |