Святы Айцец да італьянскіх музыкантаў: музыка можа ўмацоўваць веру |
Святы Айцец |
10.11.2012 19:49 |
Па словах Пантыфіка, добрая музыка аблягчае ўспрыняцце Божага слова і надае псальмам і біблійным спевам большую камунікатыўную моц. Папа дадаў, што «сакральныя спевы з’яўляюцца неабходнай і інтэгральнай часткай урачыстай літургіі» — «не з эстытычных прычын, але таму, што дапамагаюць умацоўваць і выражаць веру і такім чынам хвалу Бога і асвячэнне вернікаў, што з’яўляецца мэтай сакральнай музыкі». Іншым аспектам, на які звярнуў увагу Бэнэдыкт XVI, з’яўляецца роля сакральнай музыкі ў новай евангелізацыі. Паводле Святога Айца, сакральная музыка можа паспрыяць абноўленаму «адчуванню смаку хрысціянскага паслання і таямніц веры». Пантыфік падкрэсліў, што многія людзі адкрывалі для сябе Бога дзякуючы прыгажосці сакральнай музыкі, пачутай падчас літургіі, як, напрыклад, французскі пісьменнік Поль Кладэль. (AG) |