Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец сустрэўся з Прэзідэнтам Германіі
Святы Айцец
06.12.2012 16:36

Двухбаковыя адносіны, хрысціянскае бачанне асобы, выклікі, якія стаяць перад сучасным грамадствам, і міжнародныя пытанні сталі тэмай размоваў Святога Айца Бэнэдыкта XVI з Прэзідэнтам Германіі Ёахімам Гаукам. Сустрэча нямецкага лідара з Папам адбылася 6 снежня ў межах яго візіту ў Апостальскую Сталіцу.

З Прэзідэнтам Германіі сустрэўся таксама Дзяржаўны сакратар Яго Святасці кардынал Тарчызіо Бэртонэ.

У ходзе размоваў былі падкрэслены сардэчныя адносіны, якія існуюць паміж Апостальскай Сталіцай і Германіяй. Закраналася тэма хрысціянскага бачання чалавечай асобы і выклікаў, якія ставіць сучаснае глабалізаванае і секулярызаванае грамадства. Удзельнікі сустрэчы абмяняліся думкамі наконт міжнароднай сітуацыі, эканамічнага крызісу і ўкладу, які можа ўнесці Касцёл у яго вырашэнне.

У гэты дзень Прэзідэнт Германіі наведае таксама Нямецкі калегіум у Рыме.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.