Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа да Міжнароднай тэалагічнай камісіі: тэалогія асабліва важная сёння
Святы Айцец
07.12.2012 19:10

7 снежня Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся з прадстаўнікамі Міжнароднай тэалагічнай камісіі. Пантыфік адзначыў, што навуковая праца камісіі асабліва важная ў сучасным культурным кантэксце, калі існуюць спробы пазбавіць тэалогію акадэмічнага статусу па прычыне яе цеснай сувязі з верай.

Папа звярнуў асаблівую ўвагу на sensus fidelium — пачуццё веры. Па словах Бэнэдыкта XVI, гэты дар фарміруе ў веруючых так званы тып звышнатуральнага інстынкту, які мае прыроджаную сувязь з самім аб’ектам веры. Святы Айцец заклікаў членаў Тэалагічнай камісіі выпрацаваць крытэрыі для вызначэння аўтэнтычнага сэнсу веры і адрознення яго ад рознага тыпу «падробак» — бо сапраўдны sensus fidelium можа развівацца ўпоўні выключна праз актыўны ўдзел вернікаў у жыцці Касцёла, а гэта ў сваю чаргу патрабуе адказнага стаўлення да прыняцця каталіцкага навучання.

Пантыфік адзначыў таксама, што Хрыстус у сваёй пакорнай ахвяры радыкальна адвяргае любую форму насілля. Таму, заўважыў Святы Айцец, калі ў гісторыі і ёсць выпадкі насілля ў імя Бога, іх трэба разглядаць выключна як чалавечыя памылкі або гістарычныя фактары.

Калі няма адзінай праўды — заключыў Папа, — дыялог немагчымы, і насілле становіцца формай чалавечых адносін. У гэтым кантэксце Бэнэдыкт XVI падкрэсліў асаблівае значэнне сацыяльнага навучання Касцёла, як здаровай філасофіі, пабудаванай на фундаменце веры.

Акрамя гэтага, як інфармуе Ватыканскае радыё, Бэнэдыкт XVI высока ацаніў кнігу, якую выдала Міжнародная тэалагічная камісія на пачатку бягучага года, — сборнік «Тэалогія сёння. Перспектывы, прынцыпы і крытэрыі», назваўшы яе «генетычным кодэксам каталіцкай тэалогіі».

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.