Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI прыняў адстаўку халдзейскага Патрыярха Вавілоніі |
Святы Айцец |
20.12.2012 11:16 |
19 снежня Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў адстаўку кардынала Эмануэля ІІІ Дэлі з пасады халдзейскага Патрыярха Вавілоніі ў Іраку. Папа склікаў на 28 студзеня 2013 г. у Рым Сінод Біскупаў гэтага Касцёла для абрання наступнага Патрыярха. Як паведамляе польская рэдакцыя Ватыканскага радыё, Сінодам будзе кіраваць прэфект Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў кардынал Леанарда Сандры. Адміністратарам халдзейскага Касцёла ў Іраку да абрання новага духоўнага лідара Пантыфік прызначыў арцыбіскупа Жака Ісхака. (AG) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.