Папа сустрэўся з супрацоўнікамі італьянскай паліцыі з нагоды Божага Нараджэння |
Святы Айцец |
14.01.2013 15:40 |
14 студзеня папа Бэнэдыкт XVI сустрэўся з супрацоўнікамі італьянскай паліцыі, якая сочыць за парадкам на плошчы Св. Пятра, тэрыторыі вакол Ватыкана і арганізуе бяспеку Пантыфіка падчас падарожжаў па Італіі. Візіт паліцэйскіх і іх сем’яў да Святога Айца пасля свята Божага Нараджэння з’яўляецца даўняй традыцыяй. Бэнэдыкт XVI адзначыў высокі прафесіяналізм, з якім паліцэйскія выконваюць свае абавязкі, асабліва падчас сустрэч вернікаў і пілігрымаў, што прыбываюць з усяго свету. Святы Айцец падкрэсліў, што ўзорная служба паліцэйскіх сведчыць аб «добрых адносінах, якія існуюць паміж Італіяй і Апостальскай Сталіцай». (AG) |